Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дж.Буш паведаміў пра посьпехі антытэрарыстычнай кааліцыі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш паведаміў сёньня пра посьпехі ў дзейнасьці антытэрарыстычнай кааліцыі. (Буш:) “Злучаныя Штаты і іхныя партнэры прадухілі пасьля 11 верасьня як мінімум 10 сур’ёзных тэрактаў з боку Аль Кайды, у тым ліку тры атакі на тэрыторыі ЗША. Мы папярэділі як мінімум яшчэ 5 атакаў на аб’екты ў Злучаных Штатах альбо перанясеньне тэрарыстычнай дзейнасьці у нашую краіну”. Буш адрынуў абвінавачваньне ў тым, што ваенная апэрацыя ў Іраку толькі актывізавала ісламскі тэрарызм. Ён абвінаваціў ісламскіх тэрарыстаў ў спробе зьняволіць цэлыя народы, і што ў змаганьні за гэта яны ператварылі Ірак у першую лінію фронту.
XS
SM
MD
LG