Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дваццаці гарадах Беларусі зьявіліся графіці і ўлёткі


Альгерд Невяроўскі, Менск У дваццаці гарадах Беларусі зьявіліся графіці і ўлёткі з заклікам узяць удзел 16 кастрычніка ў Дні беларускай салідарнасьці Улёткі і графіці зь лічбай 16 у коле зьявіліся ў Менску, Магілёве, Гомелі, Маладэчне, Баранавічах, Барысаве, Горадні і ў іншых гарадах.

Згадаць усіх зьніклых вядомых у Беларусі людзей, а таксама выказаць салідарнасьць зь іхнымі сем’ямі тыдзень таму заклікалі каардынатар руху “Зубр” Мікіта Сасім, кіраўніца грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” Ірына Красоўская і журналістка Ірына Халіп.

Яны прапанавалі грамадзянам Беларусі 16 кастрычніка а 20-й гадзіне выключыць у сваіх кватэрах сьвятло і запаліць у вокнах сьвечкі ў памяць пра тых, хто бясьсьледна зьнік за цяперашняй уладай.
XS
SM
MD
LG