Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тоні Блэр перасьцярог Іран перад умяшаньнем у справы Іраку


ЛЁНДАН: Прэм’ер Вялікай Брытаніі Тоні Блэр перасьцярог Іран перад умяшаньнем ў справы Іраку. На прэсавай канфэрэнцыі разам з прэзыдэнтам Іраку Джалалам Талабані Блэр заявіў, што выбуховыя прылады скарыстоўваныя партызанамі ў Іраку выразна сьведчаць аб тым, што яны паходзяць з Ірану, альбо ад групоўкі Хэзболла. Раней іранскае Міністэрства замежных справаў адкінула абвінавачаньні з боку брытанскіх прадстаўнікоў ў тым, што іранская Рада Вартавых Ісламскай Рэвалюцыі пастаўляе вайсковыя тэхналёгіі ірацкім паўстанцам. Сёлета, у сэрыі атакаў на поўдні Іраку загінулі 8 брытанскіх вайскоўцаў. Блэр адзначыў, што ягоная краіна не дазволіць сябе запалохаць ў часе, калі Лёндан рашуча выступае супраць ядзерных амбіцыяў Ірану.
XS
SM
MD
LG