Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літоўскія ўлады вызвалілі расейскага пілёта


ВІЛЬНЯ: Літоўскія ўлады вызвалілі пілёта расейскага зьнішчальніка СУ-27 Валерыя Траянава. Літоўскі пракурор Міндаўгас Дуда заявіў, што ўлады не абвінавачваюць болей пілёта ў парушэньні літоўскай паветранай прасторы. Самалёт разьбіўся на тэрыторыі Літвы ў палове верасьня, а пілёт катапультаваўся і быў затрыманы для рассьледваньня інцыдэнту. Вільня і Масква прызналі, што катастрофа была выкліканая ў асноўным тэхнічнымі непаладкамі і не была сьведамай правакацыяй.
XS
SM
MD
LG