Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На кірмашы “Эўрарэгіён “Нёман” частавалі лідзкім півам, літоўскага і польскага не было


Сяргей Астраўцоў, Горадня. Сёньня ў Горадні адкрылася выстава-кірмаш “Эўрарэгіён “Нёман”. Яна працягнецца тры дні. Наведнікаў найбольш прыцягнула дэгустацыя лідзкага піва.

У эўрарэгіёне “Нёман”, апроч Гарадзеншчыны, удзельнічаюць памежныя рэгіёны Польшчы, Літвы і Калінінградзкай вобласьці Расеі. Аднак на кірмашы прадстаўленая прадукцыя, пераважна харчовая, толькі беларускіх і амаль выключна гарадзенскіх прадпрыемстваў. Літоўскіх ды польскіх вырабаў няма. Замежны ўдзел абмежаваны стэндам цэнтру турыстычнай інфармацыі з Друскенік. Такім чынам, назва кірмаша “Эўрарэгіён “Нёман” не адпавядае зьместу выставы.
XS
SM
MD
LG