Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cёньня амбасадары краінаў Эўразьвязу і ЗША наведалі рэдакцыю “Народнай Волі”


Ганна Соусь, Менск Кіраўнікі дыпляматычных місій выказалі падтрымку калектыву рэдакцыі і перадалі тэкст дэклярацыі Эўразьвязу ў сувязі з уціскам незалежнай газэты “Народная Воля”. У дэклярацыі гаворыцца пра занепакоенасьцьЭўразьвязу будучыняй незалежнай прэсы ў Беларусі.

Эўразьвяз заклікае ўрад Беларусі паважаць забавязаньні, прынятыя ў рамках АБСЭ ў дачыненьні да свабоды слова, прэсы і інфармацыі, а таксама бесперашкоднай працы СМІ. Эўразьвяз гэтаксама заклікае міністра інфармацыі Беларусі сустрэцца з кіраўнікамі дыппрадстаўніцтваў краінаў Эўразьвязу ў Менску для абмеркаваньня становішча СМІ ў Беларусі.

Амбасадар ЗША ў Беларусі Джордж Крол выказаў падтрымку супрацоўнікам “Народнай Волі” у гэты складаны час. Сёньняшні візыт прадстаўнікоў дыпмісій Эўразьвязу і ЗША – гэта ня толькі добры прыклад сумесных дзеяньняў, і ня толькі ў Менску, але і ў Брусэлі, Вашынгтоне, Маскве і Варшаве ды іншых суседніх краінах, і ўсе нашыя дзеяньні разам з Вамі – за Беларусь, заявіў амбасадар Джордж Крол. “Ваша праца тут і ваш гераізм вельмі важныя для пабудовы дэмакратычна свабоднай Беларусі”, – сказаў кіраўнік дыпмісіі ЗША ў Беларусі.

Падрабязьней пра візыт амбасадараў ЗША і краінаў Эўразьвязу – на нашым сайце і ў эфіры.
XS
SM
MD
LG