Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя вынікі аўганскіх выбараў


Першыя папярэднія вынікі парлямэнцкіх і мясцовых выбараў у Аўганістане будуць абвешчаныя сёньня. Алім Сыдык, прадстаўнік Цэнтарвыбаркаму, заявіў, што галасы падлічаныя ўсюды, апрача 1000 выбарчых участкаў, дзе цяпер праходзяць міжнародныя праверкі паведамляеньняў аб парушэньнях ды фальшаваньнях. Канчатковыя вынікі будуць абвешчаныя 22 кастрычніка. Вядома, што сярод пераможцаў – людзі, зьвязаныя з ваеўнікамі, а таксама праціўнікі прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая.
XS
SM
MD
LG