Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэнат ЗША абмежаваў вайскоўцаў


Сэнат ЗША галасаваў за тое, каб абмежаваць кампэтэнцыю вайскоўцаў па ўтрыманьні зьняволеных. Прэзыдэнт ЗША Дж.Буш дакарае заканадаўцаў у тым, што яны імкнуцца абмежаваць прэзыдэнцкую ўладу і ўскладніць барацьбу з тэрорам. Аднак сэнатары 90 галасамі супраць 9 прагаласавалі за тое, каб зьнемажлівіць зьдзекі над ваеннапалоннымі. Цяпер Кангрэс мусіць распрацаваць цьвёрдыя стандарты допыту й утрыманьня арыштаваных. Гэтаму рашэньню Сэнату папярэднічалі зьвесткі аб зьдзеках і катаваньнях зьняволеных на ваеннай базе ў Затоцы Гўантанама, а таксама ў Іраку й Аўганістане.
XS
SM
MD
LG