Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэнат ЗША за тое, каб не плаціць Узбэкістану


Сэнат ЗША прагаласаваў за тое, каб прынамсі на год затрымаць 23 млн. даляраў аплаты за выкарыстаньне ўзбэцкай авіябазы ў Каршы-Ханабад. Рада абароны ЗША выступае за тое, каб заплаціць за арэнду базы, якую цяпер пакідаюць амэрыканскія вайскоўцы. Аднак Сэнатар Джон Маккейн заявіў, што для ЗША вельмі важна алочваць рахункі, аднак важней не закрываць вочы на “разьню” і не даваць грошы “Дыктатару”. Прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў, паводле Маккейна, ня толькі скасаваў дамову аб арэндзе базы, але й выйшаў з антытэрарыстычнай кааліцыі. Да сёньняшняга дня Ташкент не пагадзіўся на міжнароднае расьследаваньне крывавых падзеяў у Андыжане ў траўні сёлета.
XS
SM
MD
LG