Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Загадкавая эпідэмія ў Канадзе


ТАРОНТА. Канадзкія ўлады паведамілі, што 16 чалавек памерлі ад загадкавай хваробы ў прыватным санаторыі ў Таронта. Памерлыя – пажылыя людзі ў веку ад 84 да 96 гадоў. Умяго 90 чалавек заразіліся неўстаноўленай хваробай дыхальнай сыстэмы, якая не падобная ні на грып, ні на атыповую пнэўманію, ні на вострыя рэсьпіраторныя захворваньні, ні на птушыны грып. Дактары працягваюць дасьледаваньне.
XS
SM
MD
LG