Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беластоцкая "Ніва": "Разам да канца"


Агляд газэты падрыхтаваў Аляксей Дзікавіцкі На першай паласе сёньняшняй “Нівы” матэрыял “Разам да канца”, у якім падрабязна апісваецца хада Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі, што прашоў у мінулыя выходныя ў Менску.

“Ніва” піша: “У часе, калі адбываўся кангрэс, улады праводзілі сваю агітацыю, дзяржаўныя тэлевядучыя лічылі сваім абавязкам пазьдзеквацца з апазыцыі - смакавалі дэманстрацыю “сэксуальных меншасьцяў”, якія нібыта ўпэўненыя ў ляяльным стаўленьні да іх дэмакратаў. Калі шчыра, дык удзельнікі зьезду былі зьдзіўленыя такім прымітыўным падыходам дзяжаўных мэдыяў. Яны чакалі куды больш моцных правакацыяў і былі да іх гатовыя. І іх гэта ня спыніць”, - напісаў у “Ніве” Віктар Сазонаў.

На другой старонцы Мацей Халадоўскі піша пра апошнюю рэзалюцыю Эўрапейскага парлямэнту, а таксама пра публікацыю ў дзяржаўнай беларускай прэсе, дзе парлямэнтар Мікалай Чаргінец расказваў пра свае ўражаньні ад назіраньня за польскімі выбарамі ў Сэйм і Сэнат, а таксама ад сустрэчаў з польскімі палітыкамі. Спадар Халадоўскі піша: “Вось некалькі выказваньняў спадара Чаргінца, якія альбо знаходзяцца на мяжы абсурду, альбо непраўдзівыя, альбо праўдзівыя толькі часткова:

-

У шмат якія выбарчыя ўчасткі ў Варшаве проста не былі ўпушчаныя міжнародныя назіральнікі; -

Мерапрыемствы беларускай меншасьці фінансуюцца са спазьненьнем і ня цалкам; -

Ва ўладах Беластоку, дзе кампактна жывуць беларусы, няма ніводнага чыноўніка беларускай нацыянальнасьці -

Беларусаў не прымаюць на працу ў паліцыі і ншых орагнах дзяржаўнай улады;

Усё гэта, паводле “Нівы” няпраўда, а польскія палітыкі, на якіх спасылаўся Мікалй Чаргінец, назвалі ягоныя словы маніпуляцыяй”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG