Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Расеі наведаў антытэрарыстычны цэнтар у Лёндане


ЛЁНДАН. Вялікая Брытанія і Расея будуць больш шчыльна супрацоўнічаць у барацьбе зь міжнародным тэрарызмам. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, паводле вынікаў перамоваў прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэра і прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў брытанскай сталіцы. Бакі таксама абмеркавалі гандлёва-эканамічныя стасункі паміж дзьвюма краінамі і актуальныя праблемы міжнароднай палітыкі. Расейскі прэзыдэнт сёньня першым з усясьветных лідэраў наведаў антытэрарыстычны цэнтар “Кобра” ў Лёндане.
XS
SM
MD
LG