Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МАГАТЭ з аптымізмам глядзіць на ўрэгуляваньне іранскай праблемы


МАСКВА. Кіраўнік Міжнароднага Агенцтва ў Атамнай Энэргіі Мухамад Эль Барадэй на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве выказаў аптымізм наконт аднаўленьня перамоваў паміж Іранам і Эўразьвязам. Ён паведаміў, што новае кіраўніцтва Ірану запэўніла яго ў сваім імкненьні ўрэгуляваць гэтае вельмі складанае пытаньне. Барадэй падкрэсьліў, што Расея спрыяе аднаўленьню прыпыненых у верасьні перамоваў. Тым часам, прадстаўнік Ірану ў ААН Мухамад Джавад Зарыф адмовіўся ад удзелу ў перамовах з МАГАТЭ. Зараф лічыцца памяркоўным палітыкам і прыхільнікам паляпшэньня адносінаў з Захадам.
XS
SM
MD
LG