Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада Эўропы вітае зьмены ва Ўкраіне


СТРАСБУР. Рада Эўропы вітала станоўчыя зьмены, якія адбыліся на Ўкраіне пасьля прыходу да ўлады Віктара Юшчанкі. У адмысловай рэзалюцыі Рада заклікае Кіеў і надалей працягваць палітычныя, сацыяльныя, юрыдычныя і эканамічныя рэформы. Заступаючы на пасаду прэзыдэнта Віктар Юшчанка абяцаў грунтоўныя рэформы і сярод мэтаў Украіны называў далучэньне да Эўразьвязу. Украіна зьяўляецца сябрам Рады Эўропы ад 1995 году.
XS
SM
MD
LG