Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перадвыбарчы штаб адзінага кандыдата ўзначаліць Калякін, Нацыянальны камітэт – Лябедзька?


Валер Каліноўскі, Менск Адзіны кандыдат ад апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандар Мілінкевіч зрабіў першыя прапановы па фармаваньні галоўных структур будучай кампаніі: перадвыбарчага штаба і Нацыянальнага камітэту.

Паводле рашэньня Нацыянальнага кангрэсу дэмакратычных сілаў, апазыцыйная кааліцыя мусіць сфармаваць Палітычную Раду, Нацыянальны камітэт і перадвыбарчы штаб. Першае паседжаньне Палітычнай Рады дэмакратычных сілаў чакаецца ўжо на будучым тыдні, на яе чале – адзіны кандыдат ад апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч.

Спадар Мілінкевіч ужо зрабіў прапановы па кіраўніцтве свайго перадвыбарчага штабу і Нацыянальнага камітэту. Апошняя структура закліканая распрацаваць праекты рэформаў, якія будуць зробленыя ў выпадку прыходу апазыцыі да ўлады.

Лідэр ПКБ Сяргей Калякін сёньня пацьвердзіў Радыё Свабода, што яму прапанавана ўзначаліць перадвыбарчы штаб адзінага кандыдата:

(Калякін: ) “Гэта сапраўды так, гэта прапанаваў спадар Мілінкевіч, гэта ўзгодненая пазыцыя, і што Лябедзька ўзначаліць Нацыянальны камітэт”.

Сяргей Калякін паведаміў, што ён даў папярэднюю згоду на гэтую прапанову. Анатоль Лябедзька ў сваю чаргу пацьвердзіў Радыё Свабода інфармацыю наконт прапановы на свой адрас:

(Лябедзька: ) “У мяне ёсьць прапановы ад Мілінкевіча ўзначаліць Нацыянальны камітэт і зрабіць яго інтэлектуальнай пляцоўкай па распрацоўцы стратэгіі разьвіцьця Беларусі, а таксама забесьпячэньні інтэлектуальным прадуктам усёй выбарчай кампаніі.”

Сам адзіны кандыдат ад апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч зазначыў, што кааліцыйныя перамовы сапраўды інтэнсіўна адбываюцца, але пакуль што іх ход ён палічыў за лепшае пракамэнтаваць вельмі сьціпла:

(Мілінкенвіч:) “І Калякіну, і Лябедзьку прапанаваныя самыя высокія пасады ў кампаніі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG