Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня 5 гадавіна адхіленьня Слабадана Мілошэвіча ад улады


БЕЛГРАД: Сёньня спонілася 5 гадоў з часу народнага паўстаньня, якое адхіліла ад улады прэзыдэнта Сэрбіі Слободана Мілошэвіча. 5 кастрычніка 2000 году, пасьля хвалі страйкаў, тысячы чалавек штурмавалі будынак парлямэнту і прымусілі Мілошэвіча прызнаць выбарчую паразу ды перадаць уладу Вайіславу Каштуніцы. Сёньня, у сваім каментары апублікаваным у газэце “ Палітыка” цяперашні прэзыдэнт Барыс Тадзіч абвінаваціў Каштуніцу, які займае пасаду прэм’ера, у здрадзе ідэалаў паўстаньня. Затое Каштуніца заявіў, што пачатак перамоваў аб больш шчыльных адносінах з Эўразьвязам сьведчыць аб прагрэсе дасягнутым краінай.
XS
SM
MD
LG