Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 5 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“ЛіМ”, 1955 год:

“Зацвярджэнне гімна Указам Прэзыдыуму Вярхоўнага Савета БССР з’яўляецца актам усеагульнага дзяржаўнага прызнання тых запаветных дум і пачуццяў, якія выказаны ў словах і музыцы і якія сталі сапраўды народнымі. Ужо на працягу многіх год сардэчныя і велічныя словы любві і адданасці беларускага народа да сваёй роднай Камуністычнай партыі, палымяныя словы дружбы савецкіх народаў, выказаныя ў шчырай і задушэўнай музыцы, магутна гучалі ва ўсіх кутках нашай рэспублікі, як самая любімая і жаданая песня — і на народных урачыстасцях, і на сходзе ў рабочым і калгасным клубе, і на аглядзе мастацкай самадзейнасці, і за святочным хатнім сталом”.

“Вечерний Минск”, 1985 год. Васіль Раманоўскі да дня Канстытуцыі:

“Усё для чалавека — стрыжань Асноўнага Закону. Клопатам аб савецкіх людзях, іх дабрабыце і інтарэсах прасякнуты артыкулы аб праве на працу, адпачынак, ахову здароўя і сацыяльнае забесьпячэньне, на жыльлё, адукацыю і карыстаньне дасягненьнямі культуры. І мы штодзённа, штогадзінна відавочна бачым, як рэалізуюцца гэтыя палажэньні Канстытуцыі на справе, у нашай паўсядзённай дзейнасьці… Асабліва заўважна праяўляецца сёньня клопат менчукоў аб справах дзяржаўных у іх барацьбе за выкананьне рашэньняў красавіцкага (1985 г.) Пленуму ЦК КПСС, у падрыхтоўцы да годнай сустрэчы XXVII зьезду КПСС”.

“Культура”, 1995 год. Палітоляг Уладзімер Мацкевіч:

“Нельга праводзіць выбары з мэтай атрымаць парламент з поўным складам, але можна праводзіць з мэтай атрымаць працаздольны парламент. Ён будзе больш ці менш адрознівацца ад пажаданага, хай сабе, затое ён будзе працаваць. Імкненне атрымаць пажаданы склад парламенту абарочваецца зрывам выбараў і краіна застаецца без заканадаўчай улады, г.зн. працягвае жыць у беззаконні. Dura lex sed lex. Форма і літара закону, фармальная мэта павінны дамінаваць у палітычных інстытутах над вузкапартыйнымі задачамі. І гэта няцяжка здзейсніць у адкрытым грамадстве, калі палітыкі засвояць шматзначныя логікі і палітычныя падыходы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG