Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску сёньня будуць зноў судзіць верніка-пратэстанта


Любоў Лунёва, Менск Сёньня суд Маскоўскага раёну Менску разгледзець адміністрацыйную справу адміністратара пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” Васіля Юрэвіча.

Супрацоўнікі міліцыі абвінавачваюць яго ў арганізацыі несанкцыянаванага ўладамі набажэнства. Гэта ўжо другі запар адміністрацыйны пратакол супраць царкоўнага служкі.

Васіль Юрэвіч у выніку ранейшых судовых прысудаў мае сплаціць дзяржаве каля 4 тысяч даляраў штрафаў. Гэтым разам ня выключана, што яго могуць пакараць яшчэ і арыштам.

Паводле новага Адміністрацыйнага кодэксу Васілю Юрэвічу пагражае мінімум 20 сутак зьняволеньня.

***

Вернікі-пратэстанты з грамады “Новае жыцьцё” абсталявалі сабе памяшканьне для набажэнстваў у былым кароўніку на ўскраіне Менску – у мікрараёне Сухарава. У жніўні гарвыканкам пазбавіў царкву зямельнага надзелу і пачаў працэдуру пераводу прыватызаванага будынка вернікаў у дзяржаўны фонд. У выніку царква “Новае жыцьцё” пазбавілася юрыдычнага адрасу і паўстала перад пагрозай ліквідацыі. Паводле новага закону, рэлігійныя суполкі могуць быць зарэгістраваныя толькі ў нежылых памяшканьнях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG