Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распачаўся саміт Эўразьвяз-Расея


ЛЁНДАН: Лідэры Эўразьвязу і Расеі сустрэліся сёньня для абмеркаваньня больш шчыльных сувязяў ў галінах энэргэтыкі і гандлю. У рамках саміту Прэзыдэнт Пуцін правядзе асобныя перамовы з прэм’ерам Вялікай Брытаніі Тоні Блэрам, старшынём Эўракамісіі Хозэ Мануэлям Барозу і камісарам зьнешніх зносінах Бэнітай Фэрэра-Вальднэр. Перамовы ў Лёндане канцэнтруюцца вакол гандлёвага абмену, экспарту расейскіх энэрганосьбітаў на Захад, барацьбы з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасьцю. Бакі закрануць таксама пытаньне ядзерных праграмаў Ірану. Расея супраціўляецца прапанове, каб Тэгэран здаў справаздачу са сваіх крокаў ў гэтай галіне перад Радай Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG