Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жак Шырак паўторна падтрымаў далучэньне Турцыі да Эўразьвязу


ПАРЫЖ: Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак паўторна выказаўся за далучэньне Турцыі да Эўразьвязу, аднак пры гэтым адзначыў, што для поўнага сяброўства сьпярша Анкара павінна прайсьці “вялікую культурную рэвалюцыю”. З гэтай заявай ён выступіў на наступны дзень пасьля інаўгурацыі перамоваў з Турцыяй. Прэм’ер Турцыі Рэсэп Эрдаган назваў перамовы з Эўразьвязам пачаткам “ вялікага змаганьня”, але рэформы павінны запэўніць Турцыі месца сярод “ дэмакратычных, свабодных, і разьвітых краінаў”. Міністр замежных справаў Абдула Гул заявіў, што пазыцыя Турцыі ў дачыненьні да Кіпру не зьмянілася, пакуль не будзе дасягнутае мірнае урэгуляваньне сытуацыі на падзеленай выспе. Эўразьвяз настойвае на тым, што Турцыя мусіць прызнаць грэцкую частку Кіпру.
XS
SM
MD
LG