Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэпарцёры бязь межаў” зьвяртаюцца да Аляксандра Лукашэнкі


ул.інф Арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” заклікала Аляксандра Лукашэнку спыніць сыстэматычны перасьлед незалежнай прэсы, якая спрабуе прапанаваць народу Беларусі іншую вэрсію інфармацыі, чым афіцыйная.

У заяве прыводзіцца прыклад “Народнай волі”, зь якой у аднабаковым парадку былі разарваныя дамовы аб друкаваньні і распаўсюдзе. “Рэпарцёры бязь межаў” таксама згадваюць апошняе рашэньне Кастрычніцкага суда Менску, які абавязаў “Беларускую Дзелавую Газэту” выплаціць кампэнсацыю за абразу годнасьці былога супрацоўніка міліцыі. Кампэнсацыя, якую павінна сплаціць газэта за публікацыю двухгадовай даўніны, адпавядае 19 тысачам эўра, а яе аўтар павінен заплаціць дзьве тысячы эўра. Паводле партнэра “Рэпарцёраў бязь межаў” – Беларускай асацыяцыі журналістаў – такія штрафы цалкам непрапарцыйныя і могуць пагражаць будучыні выданьня.
XS
SM
MD
LG