Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці мае Аляксандар Мілінкевіч шанцы на перамогу ў прэзыдэнцкіх выбарах?


Галіна Абакунчык, Менск Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі вылучылі Аляксандра Мілінкевіча адзіным кандыдатам на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. Ці мае Аляксандар Мілінкевіч шанцы на перамогу ў прэзыдэнцкіх выбарах? Гэтае пытаньне мінакам на вуліцах сталіцы задавала наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Ці мае Аляксандр Мілінкевіч шанец на перамогу ў прэзыдэнцкіх выбарах?”

(Спадар: ) “Так, шанец мае, але я думаю, што выбары будуць сфальшаваныя й ніякай магчымасьці на пераабраньне прэзыдэнта ня будзе”.

(Спадарыня: ) “Я мяркую, што ён ніякага шанцу ня мае перамгчы з тае прычыны, што раўназначнай асобы цяперашняму прэзыдэнту я ў сучаснай партыйнай эліце ня бачу”.

(Юнак: ) “Калі выбары будуць справядлівымі, дык мае. А калі як заўсёды — дык не, зразумела”.

(Юначка: ) “Ну, ніхто ж яшчэ ніколі не перамог, акрамя прэыздэнта цяперашняга. Нерэальна перамагчы”.

(Спадар: ) “Я думаю, што ніякіх шанцаў гэты чалавек ня мае, бо я пра яго чую ўпершыню. І ніколі ня чуў ні па тэлебачаньні, ні па радыё ні яго, ні ягоных паплечнікаў. А таму думаю, што толькі наш прэзыдэнт Лукашэнка мае шанцы, каб яго выбралі яшчэ раз”.

(Спадар: ) “У нашай краіне ў дэмакратычных сілаў шанцаў практычна няма. Я думаю, што цяпер усё робіцца для таго, каб дэмакратыя ў нашай краіне адпачывала”.

(Спадарыня: ) “Думаю, што не. Ці пасадзяць, ці прыбяруць — адназначна. Думаю, што ў нашага прэзыдэнта загадзя ўсё ўжо падлічана і прадумана”.

(Спадарыня: ) “Так, можа перамагчы. Бо ў нашай краіне вельмі шмат таго, што не падабаецца людзям. Чалавеку ўвогуле нельга так доўга знаходзіцца на прэзыдэнцкай пасадзе. І ўся ўлада ня можа так доўга знаходзіцца ў адных руках”.

(Спадар: ) “Безумоўна, мае шанец. Тут трэба ўлічваць ягоны радавод — гэта патомны беларус, продкі якога былі зьвязаныя з нацыянальна-вызвольным рухам. Па-другое, трэба ўлічваць ягоную выдатную адукацыю, вопыт працы на розных пасадах, у тым ліку ў дзяржаўных і грамадзкіх арганізацыях. І па-трэцяе, мне здаецца, што гэта сыстэмны, удумлівы і дальнабачны чалавек. І думаю, што разам зь ім Беларусь будзе жыць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG