Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Народная Воля" дайшла да падпісчыкаў


Ганна Соусь, Менск Сёньня падпісчыкі атрымалі чарговы нумар незалежнай газэты “Народная Воля”, прысьвечаны Кангрэсу дэмакратычных сілаў і адзінаму кандыдату Аляксандру Мілінкевічу. Праз падпіску было ў належныя тэрміны распаўсюджана 16 тысячаў асобнікаў "Народнай Волі",”надрукаванай у друкарні ў Смаленску.

Яшчэ прыкладна 11 тысячаў асобнікаў пакуль будуць распаўсюджвацца бясплатна. Атрымаць іх можна непасрэдна ў рэдакцыі “Народнай Волі” (Менск, Энгельса, 34а.). Як паведаміў Радыё Свабода галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч, газэта будзе выходзіць, як і раней, 5 разоў на тыдзень.

Нагадаем, што друкарня “Чырвоная зорка”, прадпрыемства “Белсаюздрук” і яго падразьдзяленьні ў аднабаковым парадку скасавалі дамовы з “Народнай Воляй” з 1 кастрычніка. 3-га кастрычніка недзяржаўная газэта заключыла дамову з друкарняй у Смаленску.
XS
SM
MD
LG