Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыніч падаў скаргу на адмову ў вызваленьні


Алег Грузьдзіловіч, Менск Зьняволены былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч падаў скаргу ў адміністрацыю менскай калёніі на рашэньне турэмнай камісіі, якая адмовіла яму ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні

Таксама ён падаў хадайніцтва аб вызваленьні паводле стану здароўе. У Марыніча працягваецца хвароба зроку і ня зьніклі сымптомы перанесенага ў сакавіку інсульта.

Летась у красавіку Міхаіл Марыніч быў арыштаваны і пазьней асуджаны на 3,5 гады зьняволеньня нібыта за крадзеж маёмасьці недзяржаўнай арганізацыі, якую ён узначальваў. Сваёй віны Міхаіл Марыніч не прызнаў. Ён тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала Міхаіла Марыніча вязьнем сумленьня.
XS
SM
MD
LG