Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя й Харватыя пачалі перамовы з Эўразьвязам


Сёньня ўночы адбылося афіцыйнае адкрыцьцё перамоваў аб далучэньні Турцыі да Эўразьвязу. Дамоўленасьць пра пачатак перамоваў была дасягнутая толькі ўчора ўвечары пасьля сутак напружаных перамоваў пад старшынствам Вялікай Брытаніі.

Таксама Эўразьвяз і Харватыя пачалі перамовы аб далучэньні краіны да Эўразьвязу. Прэм’ер Харватыі Іва Санадэр назваў пачатак перамоваў “Вялікім днём для Харватыі” і паабяцаў, што краіна будзе дапамагаць яе балканскім суседзям наблізіцца да Эўразьвязу. Перамовы сталі магчымыя пасьля таго, як галоўны пракурор Міжнароднага трыбуналу ў справе ваенных злачынстваў у былой Югаславіі Карла дэль Понтэ заявіла, што Харватыя цалкам супрацоўнічае зь міжнародным трыбуналам.
XS
SM
MD
LG