Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз уводзіць санкцыі супраць Узбэкістану


ЛЮКСЭМБУРГ. Міністры замежных спраў Эўразьвязу прынялі дэклярацыю пра ўвядзеньне санкцыяў супраць Узбэкістану. Міністры выказалі занепакоенасьць, што Ташкент не дазволіў правесьці незалежнае міжнароднае расьсьледаваньнье травеньскіх падзеяў у Андыжане. Узбэцкі ўрад заяўляе, што тады загінулі 187 чалавек і адмаўляе, што сілы бясьпекі распачалі страляніну па няўзброеных людзях. Праваабарончыя арганізацыі лічаць, што былі забітыя як найменей 700 чалавек. Эўразьвяз уводзіць эмбарга на экспарт зброі ва Ўзбэкістан, якая можа быць выкарыстаная для ўнутраных рэпрэсіяў. Эўразьвяз таксама зьменшыць сваю дапамогу Ўзбэкістану на два мільёны эўра ў 2006 годзе.
XS
SM
MD
LG