Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Хусэйнам пачнецца 19 кастрычніка


БАГДАД. Ірацкі адмысловы трыбунал пацьвердзіў, што судовы працэс над былым дыктатарам Садама Хусэйнам пачнецца 19 кастрычніка. Хусэйн і яшчэ 6 ягоных паплечнікаў абвінавачваюцца ў злачынствах супраць чалавечнасьці. Тым часам, на захадзе Іраку, недалёка ад мяжы з Сырыяй, трэція суткі працягваецца баявая апэрацыя. Перад амэрыканскімі войскамі пастаўлена задача ліквідаваць баевікоў "Аль-Кайды", якія замацаваліся ў гэтым раёне, а таксама ірацкіх паўстанцаў. Апэрацыя праходзіць пры падтрымцы авіяцыі. Амэрыканскае камандаваньне ў Іраку афіцыйна абвергла заяву "Аль-Кайды", што яе баевікі нібыта трымаюць у палоне двух амэрыканскіх марскіх пехацінцаў.
XS
SM
MD
LG