Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Заўтра падпісчыкі атрымаюць “Народную Волю”</B>


Ганна Соўсь, Менск Заўтрашні нумар “Народнай Волі” ўжо надрукаваны ў Смаленску і дастаўлены ў Менск. Заўтра яго атрымаюць усе падпісчыкі незалежнай газэты. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч, які толькі што вярнуўся са Смаленску.

Іосіф Сярэдзіч запэўніў Радыё Свабода, што праблемы з распаўсюдам і друкаваньнем, якія ўзьніклі апошнім часам у газэты, паступова вырашаюцца. Нагадаю, што друкарня “Чырвоная зорка” і “Белсаюздрук” у аднабаковым парадку скасавалі ўсе дамовы зь незалежнай газэтай. Цяпер новая друкарня знойдзеная, і, паводле Іосіфа Сярэдзіча, праўдападобна, што неўзабаве “Народная Воля” можа вярнуцца і ў газэтныя шапікі. Што да сёньняшніх падзеяў, то за сёньняшні дзень удалося зрабіць амаль немагчымае – заключыць дамову з друкарняй і аформіць усе неабходныя паперы ў Беларусі. Гаворыць шэф-рэдактар “Народнай Волі” Сьвятлана Калінкіна.

(Калінкіна: ) “Гэта тая самая друкарня, дзе друкуюцца “Белорусская деловая газета”, “Салідарнасьць”, іншымі словамі, беларускім журналістам вядомае прадпрыемства. Мы плянуем, што газэта пакуль будзе выходзіць тры разы на тыдзень: у аўторак, сераду і пятніцу, калі ня будзе ніякіх выхадаў з гэтага графіку. Але, каб не пацярпелі нашы падпісчыкі, нумары будуць выходзіць падвоенымі. І мы абяцаем, што ў тым памеры, у якім выходзіла газэта, падпісчыкі яе будуць атрымоўваць”.

Заўтрашні нумар “Народнай Волі” цалкам прысьвечаны Кангрэсу дэмакратычных сілаў і адзінаму кандыдату Аляксандру Мілінкевічу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG