Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША працягваюць апэрацыю на захадзе Іраку


БАГДАД. На захадзе Іраку, непадалёк ад мяжы з Сырыяй, трэція суткі працягваецца баявая апэрацыя. Перад амэрыканскімі войскамі пастаўлена задача ліквідаваць баевікоў Аль-Каеды, якія замацаваліся ў гэтым раёне, а таксама ірацкіх паўстанцаў. Апэрацыя праходзіць пры падтрымцы авіяцыі. Амэрыканскае камандаваньне ў Іраку афіцыйна абвергла заяву Аль-Каеды, што яе баевікі нібыта трымаюць у палоне двух амэрыканскіх марскіх пехацінцаў.
XS
SM
MD
LG