Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці здолее адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў перамагчы на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году дзейнага кіраўніка дзяржавы?


Казімер Яноўскі, Гомель У Менску на Кангрэсе дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч з Горадні абраны адзіным кандыдатам ад палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў на будучыя прэзыдэнцкія выбары. Ці здолее Аляксандар Мілінкевіч супрацьстаяць на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году Аляксандру Лукашэнку? — пытаўся наш карэспандэнт у гамельчукоў.

(Спадар: ) “У нас ня будзе альтэрнатыўных выбараў. Аляксандар Рыгоравіч усё зробіць, каб ён застаўся і надалей кіраўніком дзяржавы. Усё будзе падстроена”.

(Студэнтка: ) “Для мяне бліжэй як асоба Мілінкевіч. Ён такі інтэлігентны тып чалавека. Патрэбныя свабодныя СМІ, каб інфармацыя пра яго дайшла да народу”.

(Хлапец: ) “Калі прэтэндэнту дадуць на тэлебачаньні рэклямны час, каб ён патлумачыў, чаго ён хоча і што зробіць для людзей, няхай спрабуе”.

(Дзяўчына: ) “Трэба, каб паказвалі ў навінах, хто ён такі, гэты адзіны кандыдат. Пасьля і будзем выбіраць”.

(Спадар: ) “Гэта вельмі добра, што Мілінкевіч. Гэта акурат той чалавек, які патрэбны. Цяпер застаецца толькі працаваць. Усім. І ў першую чаргу ягонай камандзе”.

(Спадар: ) “Нават з новым кандыдатам усё застанецца так, як ёсьць. Нейкіх радыкальных пераменаў мне асабіста ня хочацца”.

(Спадарыня: ) “Патрэбна, каб усе думалі, што неабходна перамагчы. А бяз гэтага перамога наўрад ці магчымая”.

(Карэспандэнт: ) “Ці здолее адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч супрацьстаяць на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году дзейнаму кіраўніку дзяржавы?”

(Студэнт: ) “Калі народ падтрымае яго, у такім разе здолее. Але наўрад ці гэта ў яго атрымаецца. Лукашэнка ўсё падгроб пад сябе”.

(Спадарыня: ) “Усё робіцца дзеля таго, каб цяперашні прэзыдэнт застаўся прэзыдэнтам”.

(Спадарыня: ) “Калі выбралі аднаго, трэба ўсьпець выбраць і яшчэ некалькіх. Двух кандыдатаў на выбарах мала”.

(Хлапец: ) “Калі адзіны кандыдат на самай справе добры, мы яго выбярэм”.

(Спадарыня: ) “Інтэлектуальны і лідэрскі патэнцыял у Аляксандра Мілінкевіча вельмі высокі. Ягоная перамога будзе залежаць ад згуртаванасьці дэмакратычных сілаў, сумеснага жаданьня вярнуць Беларусь на эўрапейскі шлях разьвіцьця”.

(Дзяўчына: ) “У цяперашніх умовах выбраць дэмакратычнага кандыдата малаверагодна. Трэба, каб наша Канстытуцыя не была казкай, а дзейнічала адпаведна запісаным у ёй пунктам”.

(Спадар: ) “Калі Мілінкевіча падтрымае адсоткаў 50 выбарцаў, тады ён можа перамагчы. Цяпер яму цяжка змагацца. Каб яго ведалі ня толькі ў Горадні і Гарадзенскай вобласьці, але і ў Гомельскай, Віцебскай, яму трэба даць тэлебачаньне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG