Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінцук Вячорка: “Кангрэс адбыўся як легітымны форум”


Валер Каліноўскі, Менск Адзін з арганізатараў Канрэсу дэмакратычных сіл Беларусі лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка зазначыў, што ён задаволены перш за ўсё тым, што форум адбыўся як легітымная ў вачах беларускай і міжнароднай дэмакратычнай грамадзкасьці падзея.

(Вячорка: ) “Аргкамітэт на чале з Аляксандрам Бухвоставым спрацаваў проста выдатна. Былі асобныя палітычныя недарэчнасьці, быў адзін недарэчны канфрантацыйны выступ у першы дзень кангрэсу. Але, як заўсёды, на такіх вялікіх форумах бываюць пэўныя непрадказальныя рэчы. Рады, што былі знаныя людзі, рады, што былі людзі, якіх называлі так званымі індывідуальнымі прэтэндэнтамі – яны прыйшлі і выступілі, не пярэчачы самой сутнасьці правядзеньня кангрэсу.

Гэта ўсё ўнёсак у сапраўдную шырокую кансалідацыю. Ну, і як лідэр партыі БНФ, я вельмі ўсьцешаны, што наша стаўка на чалавека, які падзяляе беларускія каштоўнасьці і адначасова валодае моцным кааліцыйным патэнцыялам, апраўдалася”.
XS
SM
MD
LG