Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барбара Кудрыцка: “Апазыцыйныя сілы паказалі, што галоўная мэта – адсунуць ад улады Аляксандра Лукашэнку”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Вынікі Кангрэсу працягваюць камэнтаваць польськія палітыкі. Вось што сказала нашаму радыё дэпутатка Эўрапарлямэнту ад Беласточчыны, прафэсар права і эскпэрт ААН спадарыня Барбара Кудрыцка.

(Кудрыцка: ) “На маю думку гэта вельмі добра, што ўсе апазыцыйныя партыі Беларусі змаглі аб’яднацца вакол адзінага кандыдата. Гэта вельмі вялікі посьпех, бо, нягледзячы на праграмныя разыходжаньні, апазыцыйныя сілы паказалі, што галоўная мэта цяпер – асдунуць ад улады Аляксандра Лукашэнку – чалавека, які вельмі шмат зла робіць у Беларусі. Акрамя гэтага, я перакананая, што адзін кандыдат мае значна больш шансаў на перамогу, чым калі б іх было шмат”.
XS
SM
MD
LG