Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 3 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Жыцьцё беларуса”, 1925 год:

“18 верасьня ў віленскім акружным судзе разьбіралася справа рэдактара Антона Войціка, абвінавачанага па 129 і інш. стацьцях за надрукаваньне раду стацей і заметак у ягонай часопісі “Сялянская Праўда”, прыпыненай уладай… Прыгаворам суда рэд.Войцік апраўданы ў-ва ўсіх закідах “антыпаньствовасьці” па 129 ст. і засуджаны толькі за непашану ўлады і за надрукаваньне карэспандэнцыі, зьместу якое сьведкі не здалелі давясьці і якая палічана судом, як пашырэньне фальшывых вестак аб дзеяльнасьці ўлады. За гэта рэд.Войцік засуджаны на год вязьніцы з залічэньнем яму 6 месяцаў, якія ён прасядзеў да суда”.

“Вечерний Минск”, 1975 год:

“Менскае бюро падарожжаў і экскурсій арганізуе турыстычныя цягнікі… Цягнік “Здароўе” Менск—Талька—Менск. Адыход зь Менску 26 кастрычніка ў 7.45, вяртаньне ў Менск у 20.34. Кошт пуцёўкі 4 рублі (праезд, аднаразовае харчаваньне — сухі паёк)… Чыгуначныя групы ў Рыгу. Ад’езд штопятніцы ў 6 гадзін 30 хв., вяртаньне ў панядзелак у 7 гадз. 30 хв. Кошт пуцёўкі — 51 руб. У кошт пуцёвак уваходзяць: праезд, пражываньне, трохразовае харчаваньне, экскурсійнае абслугоўваньне”.

“Народная воля”, 1995 год. Анатоль Майсеня адзначае:

“Пра сёньняшні стан беларускай дэмакратыі красамоўна гаворыць нашумелы адказ намесьніка Генэральнага пракурора рэспублікі В.Кандрацьева, што, калі б яму давялося выбіраць паміж законам і прэзыдэнцкімі ўказамі, ён бы, не вагаючыся, выбраў апошняе. Гэта таксама рэальнасьць — пракуратура і сыстэма правасудзьдзя, як і сілавыя міністэрствы, стаяць сёньня выключна на абароне інтарэсаў прэзыдэнта і зьяўляюцца паслухмянымі праваднікамі ягонай палітыкі”.
XS
SM
MD
LG