Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад прапануе, каб выпускнікі ВНУ плацілі за ўсе гады адукацыі


Ул. Інф. Восеньская сэсія Палаты прадстаўнікоў пачала сваю працу з разгляду праекту закону “Аб вышэйшай адукацыі”

Праект гэтага закону ўжо разглядаўся летась ў першым чытаньні, аднак быў жорстка раскрытыкаваны Аляксандрам Лукашэнкам. Праект прапаноўваў эўрапейскую, трохузроўневую сыстэму вышэйшай адукацыі (ВНУ, магістратура, бакаляўр). Лукашэнка заявіў, што праект занадта эўрапейскі, а ў Беларусі трэба захаваць “лепшыя традыцыі савецкай вышэйшай школы”. З гэтай прычыны ўрад адклікаў законапраект, перапрацаваў яго і вынес на разгляд Палаты прадстаўнікоў з улікам пажаданьняў Лукашэнкі. Дарэчы, новы законапраект прадугледжвае, што тыя выпускнікі ВНУ, якія не пажадаюць адпрацаваць паводле разьмеркаваньня, павінны выплаціць грашовую кампэнсацыю за ўсе гады навучаньня.
XS
SM
MD
LG