Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз вырашае пытаньне пачатку перамоваў з Турцыяй


ЛЮКСЭМБУРГ: Сёньня раніцай міністры замежных справаў Эўразьвязу адновяць дэбаты ў справе пачатку перамоваў з Турцыяй аб сяброўстве гэтай краіны ў Эўразьвязе. Учора міністры ня здолелі пераканаць Аўстрыю, каб тая зьняла свае засьцярогі і дазволіла Анкары прыступіць да перамоваў. Аўстрыя прапануе Турцыі ўсяго толькі статус прывілеяванага партнэрства, але ня поўнапраўнае сяброўства. Міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Строў выказаў спадзяваньне, што магчыма сёньня ўдасца дасягнуць пагадненьня, аднак ён ня выключыў, што пачатак перамоваў з Турцыяй можа быць адтэрмінаваны. Учора тысячы турэцкіх нацыяналістаў дэманстравалі ў Анкары супраць Эўразьвязу і супраць імкненьня турэцкага ўраду да сяброўства ў гэтай арганізацыі. Эўразьвяз адмовіўся аднавіць аналягічныя перамовы з Харватыяй з прычыны незадавальняючага супрацоўніцтва Загрэбу з Міжнародным Трыбуналам у Гаазе.
XS
SM
MD
LG