Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Інданэзіі не выключаюць новых тэрактаў


БАЛІ: Інданэзійскія ўлады ўзмацнілі сродкі бясьпекі ў Джакарце, чакаючы новых атакаў пасьля бомбавых выбухаў на выспе Балі. Прэзыдэнт краіны Юдгаёна перасьцярог, што тэрарысты могуць правесьці новыя замахі. У суботу на выспе Балі 26 чалавек загінулі і каля 100 былі параненыя. Начальнік мясцовай паліцыі паведаміў, што сьледчыя вядуць вышук арганізатараў атакаў. Паліцыя аналізуе відэастужку, на якой бачны адзін з выбухаў у рэстаране. Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за суботнія атакі. Тры гады таму на Балі ў выніку бомбавых атакаў на начныя клюбы загінулі 202 чалавекі, пераважна замежныя турысты.
XS
SM
MD
LG