Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польскія палітыкі віталі абраньне адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Учора ўвечары былы міністар абароны Польшчы і кандыдат на гэтую пасаду ў новым урадзе Браніслаў Камароўскі з кааліцыйнай партыі “Грамадзянская плятформа” назваў гэты выбар “праявай мужнасьці і досьведу” беларускіх дэмакратаў, а віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту паляк Януш Анышкевіч заклікаў “ісьці да канца з адзіным кандыдатам”.

А вось што сказаў нашаму радыё дэпутат ад партыі “Закон і справядлівасьць” - пераможцы сёлетніх выбараў, якога напярэдадні беларускія памежнікі не пусьцілі ў Беларусь калі ён ехаў на Кангрэс, Філіп Лібіцкі.

(Лібіцкі: ) “Я цешуся, што ёсьць адзіны кандыдат. Гэта значыць, што ў такіх цяжкіх варунках апазыцыя была здольная высунуць адзінага кандыдата. У таталітарных сыстэмах гэта заўсёды цяжка, бо апазыцыя звычайна падзеленая. У беларусаў атрымалася, і гэта вельмі добра. Цяпер пытаньне, што з другім этапам? Наколькі беларускія ўлады будуць блякаваць спадару Мілінкевічу перадвыбарчую кампанію, наколькі выбары ўвогуле будуць сумленныя? Але тут таксама і роля Польшчы, каб выслаць такую колькасьць назіральнікў, калі іх, канечне, пусьцяць, каб зрабіць фальсыфікацыі немагчымымі”.
XS
SM
MD
LG