Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Кульлінковіч: "У Беларусі – шмат моськаў, мала сланоў"


Гутарыў Ягор Маёрчык На завяршэньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў у палацы культуры "МАЗ"у адбыўся рок-канцэрт. Выступалі гурты “Крама” і “Нэйра-Дзюбэль”. Пасьля імпрэзы наш карэспандэнт Ягор Маёрчык сустрэўся зь лідэрам “Нэйра- Дзюбэлю” Аляксандрам Кульлінковічам

(Маёрчык: ) “Чаму вы прынялі запрашэньне і выступалі?”

(Кульлінковіч: ) “Нас запрасілі, і прымалі ўдзел, бо мы – дэмакраты. Я – патрыёт, я разумею становішча ў краіне. Нам падабаецца барацьба за лепшае жыцьцё”.

(Маёрчык: ) “Што выконвалі, і як публіка рэагавала на вашы кампазыцыі?”

(Кульлінковіч: ) “TUT.BY”, “Belarus Uber Alles”, “Танкі”, “Гузік”. Самая эмацыйная рэакцыя была на песьню “Гузік”. Гэта сама чульлівая сярод нашых песьняў. Збольшага на канцэрце была моладзь. Іншыя дэлегаты зьезду зьехалі”.

(Маёрчык: ) “Гурт “Крама” мае песьню “Што дапаможа нам?" "Толькі рок-н-рол!”. Калі казаць, пра сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі, што і хто дапаможа яе выправіць? Хто і што ў мастацтве і музыцы можа паспрыяць зьменам у грамадзтве, у палітычным жыцьці Беларусі?”

(Кульлінковіч: ) “Культура ня можа паўплываць на становішча ў нашай краіне. 90% жыхароў нарадзіліся са шкваркай замест мазгоў і з чаркай у руце. Лукашэнка – гэта не галоўная праблема ў нашай краіне, галоўная – народ, тыя людзі, якія нарадзіліся са шкваркай у галаве. Нашая беларуская дрыгва ўплывае на ўсе ўчынкі, словы і думкі грамадзянаў”.

(Маёрчык: ) “Ваш рэцэпт, як чалавека можна прымусіць думаць?”

(Кульлінковіч: ) “У апазыцыі павінен быць папулізм. Нашая апазыцыя павінная прымаць тыя правілы гульні, якія ёсьць у іхнага галоўнага канкурэнта. Інакш не атрымаецца. Справа ў тым, што ў гэтай краіне вельмі шмат моськаў і вельмі-вельмі-вельмі мала сланоў”.
XS
SM
MD
LG