Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На давыбарах у Дрэздэне перамаглі хрысьціянскія дэмакраты


ДРЭЗДЭН. НЯМЕЧЧЫНА. На давыбарах у Дрэздэне хрысьціянскія дэмакраты на чале з Ангелай Мэркель, паводле першых вынікаў, атрымалі болей галасоў, чым Сацыял-дэмакратычная партыя канцлера Нямеччыны Герхарда Шрэдэра. Як паведаміла нямецкая тэлевізія, у апазыцыі будзе ў парлямэнце на 4 месцы болей, чым у сацыял-дэмакратаў. Тым ня меней, ні ў адной з партыяў так і ня будзе вырашальнай бальшыні, неабходнай дзеля фармаваньня ўраду. Экспэрты лічаць, што Шрэдэру і Мэркель давядзецца пайсьці на стварэньне гэтак званай “большай кааліцыі”.
XS
SM
MD
LG