Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Яўтушэнка: Кангрэс меў найвышэйшую легітымнасьць


Валер Каліноўскі, Менск Сяргей Яўтушэнка, намесьнік кіраўніка Палітычнай рады партыі "Пара", якая актыўна ўдзельнічала ў аранжавай рэвалюцыі ва Ўкраіне, высока ацаніў Кангрэс дэмакратычных сілаў Беларусі. Ён назваў яго палітычным форумам з найвышэйшай ступеньню легітымнасьці.

(Яўтушэнка: ) "Я вітаю той факт, што беларускія дэмакраты працягнулі адзін аднаму рукі, і ўсе тры кандыдаты пагадзіліся прызнаць легітымнасьць адзінага кандыдата. Мне падаецца, што захаваныя ўсе працэдуры галасаваньня, яно адкрытае, таму я прызнаю легітымнасьць гэтага форуму".

Сяргей Яўтушэнка зазанчыў, што ўкраінскія палітычныя сілы выявяць сваю салідарнасьць і акажуць максымальную падтрымку беларускім калегам для эфэктыўнага ўдзелу Аляксандра Мілінкевіча ў прэзыдэнцкай кампаніі.

(Яўтушэнка: ) "Мы прышлем сюды і паліттэхнолягаў, і назіральнікаў. Мы гатовыя забясьпечыць падрыхтоўку штабнікоў ва Ўкраіне, будзем спрыяць усім, чым можам. Я гавару пра "Пару", але мяркую, што гэта стасуецца ўсіх правацэнтрысцкіх украінскіх партыяў, якія традыцыйна маюць добрыя даўнія сувязі зь беларускімі дэмакратычнымі партыямі".
XS
SM
MD
LG