Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасьля ўчорашніх тэрактаў інданэзійскі прэзыдэнт наведаў востраў Балі


ДЖАКАРТА. Прэзыдэнт Інданэзіі Сусіла Бамбанг Юдгаёна заклікаў ужыць больш жорсткія захады супраць тэрарызму. Прэзыдэнт наведаў востраў Балі, дзе ў суботу амаль адначасна адбыліся тры самагубчыя тэрарыстычныя акты, у выніку якіх загінула як найменей 25 і было паранена больш за 120 чалавек. Улады паведамляюць, што да выбухаў праўдападобна маюць дачыненьне ваяўнікі арганізацыі “Джэмаа Ісламія” – рэгіянальнага крыла “Аль-Каіды”. Выбухі ў Інданэзіі асудзілі кіраўнікі Злучаных Штатаў, Францыі, Нямеччыны, Кітаю, Брытаніі і ААН.
XS
SM
MD
LG