Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэгеран ня раіць Ізраілю бамбаваць іранскія ядзерныя аб''екты


ТЭГЕРАН. Сьпікер іранскага парлямэнту Гулам Алі Хадад-Адэль папярэдзіў, што Іран “дасьць Ізраілю незабыўны ўрок”, калі той паспрабуе атакаваць іранскія ядзерныя аб’екты. У 1981 годзе Ізраіль збамбаваў ірацкі ядзерны рэактар, баючыся, што Ірак распрацоўвае ядзернае ўзбраеньне. Пасьля адхіленьня ад улады Садама Хусэйна ў 2003 годзе Ізраіль лічыць Іран сваім галоўным ворагам у рэгіёне. На гэты момант Ізраіль лічыцца адзінай ядзернай краінай на Блізкім Усходзе. Ізраільскія ўлады не пацьвярджаюць і не абвяргаюць гэткія цьверджаньні.
XS
SM
MD
LG