Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль спыніў апэрацыю, і Шарон пагаварыў з Абасам


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон сёньня меў размову з палестынскім лідэрам Махмудам Абасам. Абодва лідэры дамовіліся аб сустрэчы, аднак дакладная дата вызначаная не была. Заплянаваная раней на сёньня сустрэча не адбылася з прычыны праведзенай на мінулым тыдні паветранай апэрацыі Ізраілю супраць палестынскіх аб’ектаў у Паласе Газа. Сёньня Ізраіль абвясьціў аб прыпыненьні апэрацыі ў адказ на спыненьне палестынскімі ваяўнікамі ракетных абстрэлаў ізраільскіх аб’ектаў. Аднак ізраільскае камандаваньне папярэдзіла, што гатовае аднавіць атакі, калі палестынцы зноў распачнуць абстрэлы.
XS
SM
MD
LG