Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка загадаў расьсьледаваць замах на папарацы


КІЕЎ. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка загадаў правесьці расьсьледаваньне замаху на журналіста, які нібыта рыхтаваў фотарэпартаж аб прэзыдэнтавым сыне. Юшчанка папрасіў міністра ўнутраных справаў Юрыя Луцэнку ўзяць сьледзтва ў гэтай справе пад асабісты кантроль. У пятніцу ў Кіеве ў аўтамабілі Валіда Арфуша, рэдактара бульварнага выданьня “Папарацы”, выбухнула самаробная бомба. Арфуш рыхтаваў фотарэпартаж з адпачынку сына Юшчанкі Андрэя і ягонай сяброўкі.
XS
SM
MD
LG