Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Януш Анышкевіч: з гэтым кандыдатам трэба прайсьці да канца


Ул. інф. Віцэ-спікер Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч, які накіраваў удзельнікам Кангрэсу адмысловы ліст, пракамэнтаваў для нашага радыё абраньне адзінага кандыдата наступным чынам.

Гаворыць Януш Анышкевіч.

(Анышкевіч: ) “Мне падаецца, што гэта вельмі і вельмі важна, перадусім таму, што ўсе тыя, хто жадае дабра Беларусі, беларускай дэмакратыі, хацелі мець адзінага партнэра для размоваў. Раней іх было шмат, а цяпер ёсьць шанец на тое, што сытуацыя зьменіцца. Я кажу шанец, бо з гэтым кандыдатам яшчэ трэба прайсьці да канца. Як я напісаў у звароце да дэлегатаў, трэба сканцэнтравацца вакол гэтага кандыдата, каб пазьбегнуць уплыву магчымых асабістых расчараваньняў сярод тых, хто ня быў абраны, на працэс аб’яднаньня і быць здольнымі кінуць пальчатку спадару Лукашэнку. Маю надзею, што пасьпяхова”
XS
SM
MD
LG