Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Што цяпер адбываецца ля Палаца культуры МАЗу?


Ул. інф. Рэпартаж нашага карэспандэнта ў жывым эфіры.

(Навумчык: ) "Як успрынялі дэлегаты Кангрэсу абраньне Аляксандра Мілінкевіча?"

(Каліноўскі: ) "Напачатку я скажу, што цяпер адбываецца на прыступках Палаца культуры МАЗу. Цяпер тут ідзе фатаграфаваньне з адзіным кандыдатам. Аляксандр Мілінкевіч і яго бліжэйшыя паплечнікі маюць на плячах бел-чырвона-белыя шалікі. Навокал чуюцца выгукі "Жыве Беларусь". Гэтае фатаграфаваньне сьведчыць пра еднасьць дэлегатаў і ўдзельнікаў кааліцыі.

А зараз наконт таго, як былі ўспрынятыя драматычныя вынікі галасаваньня. На Кангрэсе было шмат дэмакратычнай працы, было дасягнута шмат дамоўленасьцяў, панавала атмасфэра, якой у Беларусі даўно не было. Было відаць, што Анатоль Лябедзька расстроіўся, тым ня менш ён прыйшоў на прэсавую канфэрэнцыю Аляксандра Мілінкевіча разам з Калякіным і Шушкевічам і заявіў, што выканае ўсе дамоўленасьці, якія былі дасягнутыя. А сам Аляксандар Мілінкевіч адзначыў, што цяпер для яго вельмі важна сустрэцца з камандай Анатоля Лябедзькі, з прадстаўнікамі яго партыі на месцах, каб пераканаць іх у неабходнасьці еднасьці і супольнай працы.

(Навумчык: ) "Толькі на восем галасоў Анатоль Лябедзька адстаў ад Аляксандра Мілінкевіча. На трэцім месцы Сяргей Калякін. Ці рабіў Калякін заявы ў падтрымку некага з кандыдатаў перад другім турам?"

(Каліноўскі: ) "Перад другім турам я спытаўся ў спадара Калякіна, ці ёсьць рашэньне галасаваць за некага кансалідавана, і ён адказаў, што такога рашэньня няма. Але паводле яго ўласнага меркаваньня, большасьць камуністаў прагаласуе за Анатоля Лябедзьку. Так яно і выйшла. Але пасьля абраньня Мілінкевіча Калякін на прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што ўсе дамоўленасьці і пагадненьні, безумоўна, будуць камуністамі выкананыя.

Калякін таксама сказаў, што, ня гледзячы на падтрымку Мілінкевіча Беларускім Народным фронтам, у камуністаў няма ніякіх супярэчнасьцяў з БНФ, а ёсьць толькі эмацыйныя стэрэатыпы. Такім чынам, Калякін цалкам падтрымаў Аляксандра Мілінкевіча.

Усе падрыхтаваныя рэзалюцыі былі прынятыя. Апрача таго былі прынятыя рэзалюцыі ў абарону беларускай мовы і ў абарону газэты "Народная Воля".

Была таксама падпісаная палітычная дамова палітычных сілаў дзясяткі і чатырох прэтэндэнтаў, у якой самы істотны пункт – што ніхто ня будзе праводзіць асобнай кампаніі і рабіць намаганьні вылучыць іншага кандыдата падчас прэзыдэнцкай кампаніі. Так што кандыдат будзе сапраўды адзін.
XS
SM
MD
LG