Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Браніслаў Камароўскі: Кангрэс стаў выпрабаваньнем мужнасьці беларускіх дэмакратаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Вось як выбар адзінага кандыдата пракамэнтаваў дэпутат новаабранага польскага Сэйму ад партыі “Грамадзянская плятформа” , былы міністар абароны Польшчы і кандыдат на гэтую пасаду ў новым польскім урадзе Браніслаў Камароўскі.

(Камароўскі: ) “Гэта надзвычай важна, бо гэта было выпрабаваньне для ўзроўню рашучасьці беларускіх дэмакратаў, але таксама і іхных здольнасьцяў. Бо сам факт, што такі Кангрэс атрымалася правесьці, што ўлады не змаглі заблякаваць абраньне адзінага кандыдата – гэта посьпех. Было б вельмі добра, каб гэтая згода ў асяродзьдзі дэмакратычных сілаў пратрымалася да часу выбараў. Таталітарная ўлада ў Беларусі вельмі моцная, а дэмакратыя пакуль не, таму кожная праява аб’яднаньня, сумесных дзеяньняў вельмі важная для пабудовы дэмакратыі ў Беларусі”.
XS
SM
MD
LG