Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Мілінкевіч абраны адзінам кандыдатам


Валер Каліноўскі, Менск У Менску на Кангрэсе дэмакратычных сілаў падлічаныя галасы, пададзеныя падчас другога туру галасаваньня за адзіанга кандыдата ад апазыцыйных сілаў.

За Мілінкевіча прагаласавалі 399 дэлегатаў, за Лябедзьку – 391.

***

Біяграфія Аляксандра Мілінкевіча

Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Горадні. Скончыў Гарадзенскі ўнівэрсытэт і асьпірантуру Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат фізыка-матэматычных навук. У 1980-1984 гадох загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэта (1978-1980, 1984-1990). Працаваў намесьнікам старшыні гарвыканкаму Горадні. Заснавальнік і кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Ратуша”. Кіраўнік праграмаў “Фонду спрыяньня лякальнаму разьвіцьцю”. У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на пасаду прэзыдэнта Сямёна Домаша. Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі. Жанаты другім шлюбам, ад першага мае двух сыноў.
XS
SM
MD
LG