Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Мілінкевіч: “У 2006-м Беларусь здабудзе свабоду назаўсёды”


Альгерд Невяроўскі, Менск Падчас сваёй прэзэнтацыі Аляксандр Мілінкевіч заявіў: “Я гатовы аддаць усе свае сілы, каб Беларусь была свабоднай і заможнай. Мы маем магчымасьць вярнуць краіне сьвятую Волю”.

Ён прыгадаў сваю працу на пасадзе намесьніка старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму: “Менавіта ў той час я навучыўся працаваць у камандзе і быць талерантным. У маёй камандзе працавалі як камуністы, так і дэмакраты”.

Аляксандр Мілінкевіч перакананы: “Мы ня маем права губляць рэсурс часу. Хто б ня быў адзіным кандыдатам, я буду працаваць. А калі абяруць мяне, сам пайду наперадзе калёны на пляц”.

Прэтэндэнт перакананы, што усёй каардынацыяй дзеяньняў падчас кампаніі мусіць займацца штаб адзінага кандыдата, а ня нейкія дадатковыя структуры. “Я прашу галасаваць за мяне толькі тых, хто за жалезную дысцыпліну, хто згуртуецца вакол штаба адзінага кандыдата. Не галасуйце за мяне тыя, хто за аморфныя структуры з размытымі паўнамоцтвамі”, – сказаў ён.

Сваю прамову Аляксандр Мілінкевіч скончыў такімі словамі: “У 91-м Беларусь здабыла незалежнасьць, у 2006 здабудзем свабоду для Беларусі назаўсёды!”
XS
SM
MD
LG