Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прэзэнтацыі Сяргея Калякіна крычалі “Ганьба!”


Алесь Дашчынскі, Менск Сяргея Калякіна прадстаўляў прафэсар Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту, дэлегат Кангрэсу, доктар тэхнічных навук Валеры Беразіенка.

Пералічыўшы біяграфічныя зьвесткі, ён зазначыў, што Калякін адпавядае ўсім патрабаваньням, каб быць адзіным кандыдатам.

Далей спадар Беразіенка сказаў: “Размахваньне бел-чырвона-белымі сьцягамі не дадасьць галасоў адзінаму кандыдату, а наадварот паменшыць ягоныя шанцы на перамогу”. І тут у залі пачалі крычаць “Ганьба!”

Калякін, які выйшаў на трыбуну наступным, адзначыў рэакцыю прысутных: “З гэтага трэба рабіць высновы. Ствараючы такія канфлікты, мы льем ваду на млын нашага ворага. Мы не такія моцныя, каб сварыцца з-за рэчаў, якія цяпер не зьяўляюцца галоўнымі. Ёсьць больш істотныя праблемы, а гэта трэба абыходзіць. Трэба пераступіць амбіцыі і яднацца, інакш мы згубім тое, што зьбіралі апошнія 5 гадоў”.

Паводле зьвестак Калякіна, “Тры мільёны гатовыя галасаваць за адзінага кандыдата. Таму мы павінны прадэманстраваць электарату, што мы здольныя на перамогу. Трэба пазьбегнуць спрэчак маладых са старымі, правых зь левымі, расейскамоўных зь беларускамоўнымі, бо усё гэта “ад лукавага” і ўсё гэта працуе на “лукавага”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG